У Італіі рэанімавалі "Салодкае жыццё" Феліні

Карціна Федэрыка Феліні “Салодкае жыццё” амаль праз паўстагоддзя з’явіцца ў кінатэатрах 12 гарадоў Італіі. Паведамляецца, што ўсе кінасеансы будуць бясплатнымі. Так, аматары стужак Феліні маюць шанец убачыць узноўленае “Салодкае жыццё” з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій. На працу па рэстаўрацыі шырокаэкраннага негатыва фільма было патрачана 8 тысяч гадзін.

Праект атрымаў жыццё дзякуючы рэжысёры Марціну Скарсэзэ і заснаванаму ім некамерцыйнаму фонду The Film Foundatio.

Узноўленае “Салодкае жыццё” на Рымскім кінафестывалі, які завяршыўся на днях, прадставіў сам Скарсэзэ. Па словах рэжысёра, гісторыя кіно дзеліцца на “да” і “пасля” “Салодкага жыцця”.

Фота: www.kinoart.ru



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі