У Інтэрнэце з'явілася новая песня Майкла Джэксана

Новая песня Майкла Джэксана з будучага пасмертнага альбома з’явілася ў сацыяльнай сетцы Ping, што належыць сервісу Apple iTunes. Па сутнасці, балада "Much Too Soon" была напісана яшчэ ў часы "Thriller", аднак, як сцвярджаецца ў яе апісанні, выканаўца ніяк не мог знайсці ёй слушнага ужывання. У выніку, смутная любоўная балада ўбачыла свет толькі пасля смерці спевака, пасмертны альбом якога, "Michael", з’явіцца 14 снежня.

Між іншым, бацька Майкла Джэксана зноў звярнуўся ў суд з грамадзянскім іскам супраць былога лекара Майкла Конрада Мюрэя, паўтарыўшы свае абвінавачванні з мінулага іску, які суд ужо аднойчы не задаволіў. Джо Джэксан лічыць, што Мюрэй вінаваты ў смерці сына, таму абвінавачвае яго ў спробах замесці сляды.

Фота: www.mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі