У Індыі пройдзе Сусветны туалетны саміт

Індыя сёлета прыме Сусветны туалетны саміт — адно з самых значных міжнародных мерапрыемстваў у вобласці гігіены. Саміт пройдзе ў сталіцы краіны Н’ю-Дэлі з 31 кастрычніка па 3 лістапада пад дэвізам “Туалет для кожнага”.

Галоўнай тэмай стане праблема стандартызацыі пры будаўніцтве грамадскіх туалетаў і іх даступнасць.

Сярод іншых традыцыйных тэм гэтага штогадовага мерапрыемства — прапаганда чысціні і гігіены, новыя тэхналогіі ў гэтай вобласці.

Як чакаецца, у Індыю прыедуць эксперты "туалетнай справы" з 40 краін — лекары, інжынеры, сацыёлагі.

Арганізатарам Сусветнага туалетнага саміту з'яўляецца Сусветная туалетная арганізацыя — няўрадавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Сінгапуры.

Мерапрыемства праводзіцца ў сёмы раз. Летась яго сталіцай была Масква.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі