21 сакавіка херсонцы выйшлі на традыцыйную акцыю пратэсту супраць расійскай акупацыі на плошчы Свабоды. Як паведамляе hromadske.ua, расійскія вайскоўцы пачалі разганяць украінцаў, страляючы з аўтаматаў у паветра і кідаючы святлошумавыя гранаты.
Херсон захоплены расійскімі войскамі на пачатку сакавіка. З таго часу жыхары горада штодня выходзяць на мірныя акцыі пратэсту. Яны патрабуюць, каб расіяскія войскі ішлі дадому.
Паведамляецца таксама, што расіяне разагналі мірны мітынг у Энергадары — горадзе каля Запарожскай АЭС. Некалькіх чалавек затрымалі і пасадзілі ў уазік, але пратэстоўцы адбілі іх.