У Харкаве затрымалі "Псіха" — важака тэрарыстаў з Краматорска (відэа)

Лысенка арганізаваў і ўзброіў групу з 40 баевікоў для тэрарыстычнай дзейнасці і дэстабілізацыі сітуацыі ў горадзе, адзначае УНІАН.



Затрыманы прызнаў, што падпарадкоўваўся так званаму ваеннаму каменданту Краматорска (мянушка "Церац"), які прыбыў з тэрыторыі Крыма. Каменданта прызначыў расійскі грамадзянін Ігар Гіркін ("Стралок").



СБУ інфармуе, што ў складзе тэрарыстычнай групы Лысенка тэрарызаваў мясцовае насельніцтва, актыўна ўдзельнічаў у дыверсійных актах на тэрыторыі Данецкай вобласці. У прыватнасці, у сярэдзіне красавіка Лысенка з іншымі баявікамі спрабаваў захапіць ваенны аэрадром у Краматорску, прымаў удзел у распрацоўцы і арганізацыі захопу вайсковых часцей, размешчаных у Данецку.



23 красавіка яго групоўка штурмавала Краматорскую дзяржадміністрацыю, ужываючы агнястрэльную зброю супраць людзей, якія ахоўвалі будынак.



Акрамя гэтага, Лысенка мае дачыненьне да гвалтоўнага захопу дырэктара тралейбуснага дэпо Краматорска, месцазнаходжанне якога дагэтуль невядомае.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі