У Гродне за вуліцу Быкава падпісаўся нават участковы міліцыянер

Больш за 100 подпісаў сабралі 22 чэрвеня ў Гродне актывісты кампаніі “Гавары праўду!” за перайменаванне вуліцы Савецкай ў цэнтры гэтага горада ў вуліцу імя Васіля Быкава. Падпісаўся за гэта нават мясцовы ўчастковы, расказала Еўрарадыё прэс-сакратар кампаніі Юля Рымашэўская:

Юля Рымашэўская: “Падчас збора подпісаў на вуліцы Савецкай у Гродна, прыйшоў участковы гэтага раёна, які выказаў незадаволенасць тым, што адбываецца. Невядома, як бы ён сябе паводзіў, калі б гэта была на самым пачатку і ў нашых планах было правесці там яшчэ колькі часу, але ўлічваючы тое, што ён прыйшоў, калі ў нас заканчваліся і рэсурсы кніг, і часу, адведзенага на гэту акцыю, мы мірна разыйшліся. У выніку, ён подпіс за вуліцу Быкава пакінуў і атрымаў кнігу з аўтографам у падарунак”.

У сераду раніцай актывісты кампаніі на чале з лідэрам “Гавары праўду!” Уладзімірам Някляевым наведалі праблемную вёску Шырокае побач з Лідай. Па словах Юлі Рымашэўскай, жыхары гэтай вёскі не толькі пакутуюць ад праблем забруджанага паветра, але і змагаюцца супраць таго, каб там будавалі завода ацынкавання металічных канструкцый. Прычым, намер будаваць ужо ёсць, а вынікаў экспертызы эколагаў на гэты конт няма.

Па словах Рымашэўскай, актывісты кампаніі сабралі 2800 подпісаў мясцовых жыхароў супраць будаўніцтва гэтага завода. І, пасля сустрэчы ў Шырокай, на якой прысутнічала каля 40 мясцовых жыхароў, аддалі гэты зварот з подпісамі ў Лідскі райвыканкам.

Юля Рымашэўская: “У райвыканкаме з намі пагадзіліся ў тым, што гэта наша агульная праблема, у тым, каб трэба, каб будаўніцтва шкодных для здароўя аб’ектаў адбывалася з правядзеннем адпаведных экспертыз. Каб навукоўцы запэўнілі, што там усё нармальна, альбо наадварот”.

Але які будзе далейшы вынік, прадказаць, кажа прадстаўніца “Гавары праўду!”, складана. У рыайвыканкаме паабяцалі даць адказ на зварот цягам месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі