У Гродне Элвіс Прэслі агітаваў прабіваць талончыкі (фота)

Элвіс Прэслі, Бейонсе і Эмі Уайнхаўс агітавалі пасажыраў кампасціраваць талончыкі. Любы чалавек, які ўвайшоў у аўтобус у перыяд выставы “на колах”, прабіваў талон ў спецыяльна аформленых кампосцерах. Пасля гэтага пад музыку фігуры ажывалі і пачыналі танчыць ды спяваць.



Акцыю зладзілі ўдзельнікі гродзенскага тэлепраекта “Ведай нашых” пры дапамозе візажыста Olgі Ko, якая пераўвасобіла гродзенскіх вакалістаў і танцораў у зорак сусветнай велічыні.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі