У Грэцыі легалізавалі аднаполыя партнёрствы

У Грэцыі легалізавалі аднаполыя партнёрствы

Увечары 22 снежня пасля доўгіх дэбатаў парламент Грэцыі прыняў закон, які дазваляе грамадзянам гэтай краіны ўступаць у аднаполыя партнёрствы паведамляе Deutsche Welle.

Грэцыя, разам з Літвой, Польшчай, Балгарыяй, Румыніяй, Славакіяй, Венгрыяй, Італіяй і Харватыяй, заставалася краінай ЕС, дзе аднаполыя стасункі паміж грамадзянамі былі па-за законам.

Цяпер гомасэксуалы Грэцыі атрымліваюць магчымасць афіцыйна замацаваць свае адносіны. Разам з тым, ім дагэтуль не дазваляецца ўсынаўляць дзяцей, паведамляе дзяржаўная тэлекампанія ERT.

Падчас пасяджэння парламента перад яго будынкам праходзіла акцыя. Некалькі соцень чалавек трымалі вясёлкавыя сцягі з лозунгамі “Любоў — гэта не грэх” і патрабавалі роўных правоў для гомасэксуалаў, паведамляе DPA.

Фота: Louisa Gouliamaki/AFP/Getty

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі