У" Графіці" стартуе “Graffiti Open Music Fest”

36 гуртоў возьмуць удзел ў новым праекце паба “Графіці” пад назвай “Graffiti Open Music Fest” і пазмагаюцца за галоўныя прызы – 3 мільёны беларускіх рублёў, запіс сінглу, пакеты бясплатных рэпетыцый і інш. Фінальныя канцэрты пачнуцца ўжо 26-га студзеня . Кожны аўторак ў “Графах” будуць адбывацца музычныя спарынгі паміж 2-3-ма ўдзельнікамі праекту. Вызначаць пераможцаў будуць гледачы і кампетэнтнае журы.

Сярод удзельнікаў гурты Glofira, Hair Peace Salon, Indra, Jenowa, MoZart, Nevma, NicePrice, Re1ikt, Silicon, The Fantastiques, The Road Dogs, The Unlimited Trio, The Worm Ouroboros, Unia, Volk, ZM99 і іншыя.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі