У гонар Дэйва Грола назавуць вуліцу ў Агаё

У родным горадзе былога бубнача Nirvana і вакаліста Foo Fighters Дэйва Грола (Dave Grohl) з'явіцца вуліца з яго імем. Такое рашэнне прыняла нядаўна гарадская рада Ўорэна, мястэчка з 50-ццю тысячамі насельніцтва ў штаце Агаё.

Імем Грола будзе названая былая Market Alley – яна ператворыцца ў Dave Grohl Alley. 39-гадовы музыка ўганараваны такім чынам за свае дасягненні на музычнай ніве.

Кампанія па пераназванні Market Alley у Dave Grohl Alley стартавала летась з падачы кіраўніка мясцовай радыёстанцыі DJ Fast Freddie і супрацоўніка паліцэйскага дэпартамента Ўорэна Джо Аб’Грыдзі.

Першапачаткова члены гарадской рады не падтрымалі ідэю, спаслаўшыся за недахоп сродкаў у бюджэце, неабходных для пераназвання вуліцы. Аднак пасля змянілі сваё меркаванне, пагадзіўшыся прызнаць Грола «мясцовай славутасцю».

Дата цырымоніі пераназвання пакуль не абвешчаная. Ініцыятары кампаніі спадзяюцца, што Дэйв Грол знойдзе час у сваім шчыльным гастрольным графіку і асабіста прыме ўдзел у імпрэзе.

Фота: www.mp3.zvuki.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі