У гомельскім гарадскім аўтобусе з’явіўся тэлевізар

У гомельскім аўтобусе № 20, які перавозіць пасажыраў на самым доўгім маршруце, усталявалі аўдыё- і відэатэхніку. Як паведамілі ў аўтапарку, цяпер пасажыры, якія едуць па маршруце Старая Валатава — Вакзал — Медгарадок, могуць паслухаць інфармацыю пра абласны цэнтр, паглядзець відэафільм пра палаца-паркавы ансамбль на беразе Сожа, сацыяльныя і забаўляльныя відэаролікі, разнастайную гарадскую рэкламу.

Ідэя абсталявання аўтобуса відэатэхнікай належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, яна прыйшлася да спадобы кіраўніцтву аўтапарка.

Калі эксперымент апраўдае сябе, аўдыё- і відэатэхнікай будуць абсталяваныя і іншыя аўтобусы, якія працуюць на гарадскіх маршрутах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі