У Гомельскай вобласці жыве доларавы мільянер

Найбольшы сукупны прыбытак за 2006 год задэклараваў індывідуальны прадпрымальнік з Гомельскай вобласці. 
Ён склаў амаль 10 мільёнаў долараў. Праўдападобна, ён задэклараваў максімальную суму не толькі па вобласці, але і па краіне.

Падаткавікі кажуць, што гэтага чалавека не варта лічыць доларавым мільянерам, бо сукупны гадавы прыбытак — гэта сума, якая паступіла на рахунак прадпрымальніка, выручка, а не прыбытак. Тым больш невядомыя яго выдаткі.

БелаПАН