Вы тут

У Гомелі паўтарагадовы хлопчык выпаў з вакна

Штогод дзесяткі дзяцей вывальваюцца з вокан / Unsplash.com

У суботу ў Гомелі з вакна кватэры на 8 паверсе выпаў паўтарагадовы хлопчык. Ён застаўся жывы, але знаходзіцца ў рэанімацыі. 

Пры апытанні сваякоў высветлілася, што незадоўга да трагедыі маці са сваім братам і чатырма дзецьмі знаходзілася на кухні. У жылым пакоі ў маласямейцы было насцеж адкрыта вакно. Дзверы ў пакой былі зачыненымі. Дарослыя не заўважылі, як дзіця выйшла з кухні  і накіравалася ў пакой. Там  хлопчык залез на канапу, а з яе —  на стол і на падваконнік. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.