У Гомелі падлетак выкінуўся з высоткі пасля сваркі з дзяўчынай

У Гомелі 15-гадовы хлопец скінуўся з 14-га паверха дома па вуліцы Хатаевіча. Трагедыя адбылася каля 20.40 19 ліпеня. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на відавочцаў здарэння, падлетак загінуў на месцы.

Жыхары дома таксама кажуць, што загінулы жыў у гэтым мікрараёне, але ў іншым доме. У высотцы, дзе адбылося няшчасце, жыве дзяўчына, з якой падлетак пасварыўся і таму вырашыў звесці рахункі з жыццём.  

Гомельскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта праводзіць праверку па факце здарэння. Як паведаміла TUT.by афіцыйны прадстаўнік СК Марыя Крываногава, спецыялісты таксама разглядаюць версію суіцыду на глебе сітуацыі ў асабістым жыцці.