У Гомелі не штрафуюць за адсутнасць масак і нават з крамаў не выганяюць

Фота newsru.co.il
Фота newsru.co.il

У "Тэлеграме" з'явілася інфармацыя, што "ў Гомелі пачалі даваць штрафы тым, хто ходзіць без маскі ў крамы, у памеры 80 рублёў". Калі б гэта аказалася праўдай, то Гомель стаў бы першым беларускім горадам, дзе так строга сочаць за масачным рэжымам.

В Гомеле не штрафуют за отсутствие масок и даже из магазинов не выгоняют
Скрыншот з "Тэлеграма" / Еўрарадыё

Але сума, не кратная базавай велічыні (і нават палове базавай велічыні), а таксама ранішнія заявы мінскіх уладаў пра тое, што ў Беларусі адсутнічаюць артыкулы, на падставе якіх можна было б аштрафаваць чалавека за адсутнасць маскі, выклікалі сумневы ў гэтай інфармацыі.

— Гэта абсалютная няпраўда. Вядома, ніхто не будзе штрафаваць, няма такой нормы. Не хачу гаварыць груба, але гэта проста паскудства нейкае. Учора на БЕЛТА выйшаў вялізны каментар выканаўцы абавязкаў галоўнага санітарнага доктара. Мы ўлічылі ўсе запыты, якія паступалі з гэтай нагоды, — расказвае прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама.

Абавязковы масачны рэжым у Гомелі ўвялі 9 лістапада. Наша суразмоўніца падкрэслівае, што ніякіх пакаранняў не прадугледжана, "з крамаў выганяць ніхто не будзе".

— Ёсць план мерапрыемстваў. У адпаведнасці з гэтым планам мы ўводзім і настойліва раім выконваць масачны рэжым выключна ў мэтах асабістай бяспекі і бяспекі нашых блізкіх. Пакаранні — гэта абсурд.

Па словах прэс-сакратара, сама яна стала заўважаць больш людзей у масках у горадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі