У Гомелі BMW вылецеў на тратуар, збіў пешаходаў і ўрэзаўся ў слуп, двое загінулі

У Гомелі BMW вылецеў на тратуар, збіў пешаходаў і ўрэзаўся ў слуп, двое загінулі

У Гомелі кіроўца BMW 740 вылецеў на тратуар, збіў насмерць пешахода і загінуў сам. Яшчэ двое пешаходаў трапілі ў бальніцы. Усё гэта адбылося каля 22:50 12 кастрычніка на адной з цэнтральных вуліц горада — Савецкай, каля рэстарана "Бацькі", на вачах у іншых мінакоў.

Легкавы аўтамабіль на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў слуп з тралейбуснай лініяй, а перад гэтым збіў трох жанчын, якія ішлі па тратуары. Гэта былі тры настаўніцы, якія вярталіся з рэстарана, дзе праводзілі вечар.

Загінула 43-гадовая намесніца дырэктара сярэдняй школы №21. Яе сяброўкі атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу — адна з настаўніц працуе ў той самай 21-й школе, другая ў 51-й гімназіі Гомеля.

Цела кіроўцы апынулася заціснутым у дашчэнту пабітым аўтамабілі. Яму быў усяго 21 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі