У Гомелі аштрафавалі кіроўцу, з машыны якога падчас руху выпала 3-гадовае дзіця

Маці кінулася да сына, які ляжаў на асфальце / Скрыншот з відэа

ДАІ адрэагавала на відэа з Гомеля, якое ў аўторак з'явілася ў сацсетках. На ім падчас руху з легкавіка выпала 3-гадовае дзіця. На шчасце, хлопчык не пацярпеў — неўзабаве яго падняла з асфальта маці.

Як піша gp.by, аўтамабілем "Сітраен" кіраваў 32-гадовы кіроўца. Разам з ім ехалі два пасажыры: 31-гадовая жонка на правым пярэднім сядзенні і 3-гадовы сын на заднім сядзенні за кіроўцам у дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні. Але ён не быў прышпілены рамянём бяспекі, што дазволіла дзіцяці вылезці з дзіцячага крэсла і апынуцца на правым баку задняга сядзення. Далей ён самастойна адчыніў дзверы. Даішнікі лічаць, што кіроўца своечасова спыніцца не паспеў, і хлопчык выпаў. На шчасце, ён не трапіў пад іншы аўтамабіль.

За парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці (прадугледжаны штраф — ад 64 да 256 рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.