У Гомелі адкрыты інфармацыйны аддзел ААН

Учора ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы адбылося адкрыццё інфармацыйнага аддзела Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Як паведаміла каардынатар праекта Яўгенія Варанко, незадоўга да гэтай падзеі ва ўсіх ВНУ горада былі праведзены фотавыставы, што паказваюць асноўныя кірункі дзейнасці ААН.

Як зазначыла Варанко, інфармацыйная дзейнасць з'яўляецца асноўным, але не адзіным кірункам работы аддзела.

У будучым арганізатары праекта плануюць больш актыўна прыцягваць маладых жыхароў горада да ўдзелу ў праграмах і праектах ААН у Беларусі, а таксама ў стварэнні ўласных медыя-рэсурсаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі