Вы тут

У Генпракуратуры пакуль не маюць афіцыйнага запыту з Украіны па выдачы баевікоў

Нашыўка, паказаная ў сюжэце пра расійскіх наёмнікаў, затрыманых у Беларусі​ / кадр з "Беларусь 1"

Генпракуратура Беларусі пакуль не атрымлівала хадайніцтваў з украінскага боку наконт выдачы расіян, затрыманых на тэрыторыі краіны. 

"Якіх-небудзь хадайніцтваў у дачыненні да затрыманых на тэрыторыі Беларусі супрацоўнікаў ПВК "Вагнер" пакуль да нас не паступала", — перадае РІА "Новости" словы прадстаўнік прэс-службы Генпракуратуры.

У пятніцу, 31 ліпеня, прэс-служба генпракурора Украіны казала, што афіцыйны Кіеў будзе дамагацца экстрадыцыі 28 затрыманых у Беларусі расіян. Іх вінавацяць у злачынствах, звязаных з баямі на Данбасе. 9 з гэтых 28 маюць украінскае грамадзянства.

29 ліпеня ў санаторыі пад Мінскам беларускія сілавікі затрымалі 32 расійскіх грамадзян. Пазней у Калінкавічах быў затрыманы яшчэ адзін — ужо грамадзянін Беларусі. Высветлілася, што ўсе яны ўваходзяць у расійскую прыватную ваенную кампанію "Вагнер". Па версіі беларускіх следчых, расіяне прыбылі ў Беларусь напярэдадні праэзіднцкіх выбараў для арганізацыі тэрактаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.