У Garbage з'віўся новы альбом. У чарнавым варыянце. Але!

 Фэйсбук-акаўнт вакалісткі Шырлі Мэнсан паведамляе: “Гэта наш апошні дзень у студыі да наступнага месяца. Чарнавыя міксы робяцца літаральна зараз”.


Пра пачатак запісу новага альбома было абвешчана яшчэ год таму. З тых часоў удзельнікі каманды ні раз пацвярджалі факт запісу, але пакуль альбом не мае назвы і нават прыкладнай даты выхаду, а пра яго гучанне можна толькі здагадвацца : напрыклад, на адной з фота Шырлі Мэнсан грае на мелодыцы!
Нагадаем, апошні лонгплэй Garbage выйшаў у 2005 годзе, тады ж калектыў, спыніўшы гастрольны тур, сышоў у адпачынак, пасля чаго выпусціў складанку лепшых хітоў і зрэдку музыкі збіраліся разам дзеля дабрачынных канцэртаў.


Фота: www.zastavki.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі