У Ганцавіцкім раёне перавярнуўся аўтамабіль з рыбакамі-браканьерамі
Рыбакі-браканьеры з Ганцавіцкага раёна, якія не падпарадкаваліся супрацоўнікам прыродааховы і спрабавалі ўцячы на сваім "Фольксвагене", апынуліся ў шпіталі. Інспектары заўважылі на выедзе з вадасховішча Лактышы машыну, якая
выклікала ў іх падазрэнне і запатрабавалі, каб яна спынілася. Кіроўца не падпарадкаваўся, аднак далёка ад'ехаць яму няўдалося - на
павароце аўтамабіль перавярнуўся.
Трое акрываўленых мужчын спрабавалі самастойна вылезці з "Фольксвагена", але гэта ім удалося зрабіць толькі з дапамогай інспектараў.
Агледзеўшы машыну, прыродаахоўнікі знайшлі ў ёй сетку шчупакоў і ракаў, лоўля якіх цяпер забаронена. Таму рыбакоў-браканьераў пасля шпіталя чакае штраф.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы