У фінале Лігі Еўропы сустрэнуцца "Манчэстар Юнайтэд" і "Вільярэал"
![У фінале Лігі Еўропы сустрэнуцца "Манчэстар Юнайтэд" і "Вільярэал"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-05-06t211620z_1870203761_up1eh561mknqg_rtrmadp_3_soccer-europa-rom-mun-report.jpg.webp?itok=StBmf16R)
У фінале футбольнай Лігі Еўропы сустрэнуцца "Манчэстар Юнайтэд" і "Вільярэал". Матч пройдзе 26 траўня ў Гданьску.
У 1/2 фіналу "Манчэстар Юнайтэд" пасля хатняй перамогі над "Ромай" (6:2), з мінімальным лікам прайграў у гасцях (2:3). "Вільярэал", маючы перамогу над "Арсеналам" у першым матчы (2:1), на чужым полі згуляў унічыю 0:0.
А ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў будзе "англійскі" фінал. 29 траўня ў Стамбуле сустрэнуцца "Манчэстар Сіці" і "Чэлсі". Першы ў паўфінале разабраўся з ПСЖ, а другі — з "Рэалам".
Here's what the manager had to say after tonight's game, as the Reds reached the #UEL final
— Manchester United (@ManUtd) May 6, 2021
#MUFC
Ya no hace falta soñar, groguets. Disfrutad.
— Villarreal CF (@VillarrealCF) May 7, 2021
#UEL #EsNuestroMomento pic.twitter.com/dKz1jWYMb5
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.