У фінале футбольнай Лігі Еўропы згуляюць "Атлетыка" і "Марсэль"

У фінале футбольнай Лігі Еўропы згуляюць "Атлетыка" і "Марсэль"

У фінале футбольнай Лігі Еўропы згуляюць "Атлетыка" і "Марсэль". Пра гэта стала вядома па выніках паўфінальных паядынкаў. "Атлетыка" пасля гасцявой нічыі з "Арсеналам" 1:1, на сваім полі атрымаў перамогу — 1:0. Адзіны гол на рахунку Дыега Косты.

"Марсэль" пасля хатняй перамогі над "Зальцбургам" (2:0), прайграў у гасцях у асноўны час — 0:2. Аднак у дадатковы час Раланду здолеў забіць гол (1:2) і вывесці французскі клуб па выніках двух сустрэч у фінал. Лёс еўракубка вырашыцца 16 траўня ў Ліёне.

У фінале футбольнай Лігі Еўропы згуляюць "Атлетыка" і "Марсэль"
Арсен Венгер сёлета сыходзіць з "Арсенала". Давесці каманду да фіналу Лігі Еўропы не атрымалася. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі