У Еўрасаюза самая высокая падтрымка за апошнія 15 гадоў

У Еўрасаюза самая высокая падтрымка за апошнія 15 гадоў

У Еўрасаюза самая высокая падтрымка за апошнія 15 гадоў. Пра гэта сведчаць вынікі маштабнага апытання, праведзенага ў траўні ва ўсіх краінах-сябрах ЕС. Яго вынікі апублікаваны 22 чэрвеня. Амаль 2/3 апытаных лічаць сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе "добрай рэччу". У большасці краін прадэманстравана больш пазітыўнае стаўленне да сяброўства ў ЕС у параўнанні з апытаннем, якое праводзілася ў канцы мінулага года, піша Reuters.

"З вяртаннем вайны на наш кантынент еўрапейцы адчуваюць сябе ўпэўненымі ў тым, што з'яўляюцца часткай Еўрапейскага Саюза", — кажа старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола.

Калі ў 2018 годзе да Расіі ставіўся станоўча кожны трэці апытаны ў краінах Еўрасаюза, то ў 2022-м — толькі кожны дзясяты. Пагоршылася стаўленне еўрапейцаў і да КНР, а вось да ЗША і Вялікабрытаніі палепшылася.

Амаль 60% удзельнікаў апытання лічаць абарону "агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў" прыярытэтам, нават калі гэта паўплывае на цэны і кошт жыцця.

Іншае апытанне, праведзенае пры падтрымцы ЕС і апублікаванае на мінулым тыдні, сведчыць, што 80% падтрымліваюць эканамічныя санкцыі супраць Расіі, а таксама агульную палітыку бяспекі і абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі