У Enter Shikari новы кліп (глядзець)

Любімцы мінскай публікі Enter Shikari прадставілі новы кліп на песню “Anaesthetist”. Трэк стаў другім сінглам у падтрымку новага, чацвёртага па ліку, альбома гурта “The Mindsweep”, рэліз якога запланаваны на 14 студзеня.

Музыкі кажуць, што гэта рознабаковы дыск. "Мы пабудавалі больш упэўненасці і бясстрашша, каб працягваць пашыраць наш уплыў". Раней бубнач гурта Роб Рольф заявіў, што ў параўнанні з папярэднімі працамі, новая кружэлка будзе "больш гучнай і дзікай". У лютым Enter Shikari падтрымаюць альбом 9-ю шоў у Вялікабрытаніі. Пакуль жа музыкі гастралююць па Усходняй Еўропе.

Паводле apelzin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі