У Екацярынбургу вялікі пажар на прадпрыемстве
![Дах цэху цалкам знішчаны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/ury1.jpg.webp?itok=mvAZ91An)
Дах цэху цалкам знішчаны / e1.ru
У Екацярынбургу ў Расіі вялікі пажар на прадпрыемстве. Спачатку меркавалася, што на "Уралмашы". Агонь ахапіў больш за 4 тысячы квадратных метраў. Унутры палаючага будынка знаходзяцца лакафарбавыя матэрыялы ў вялікім аб'ёме, таму ёсць пагроза далейшага распаўсюду агню і выбуху. У гэтым цэху быў склад. Яго дах цалкам знішчаны.
"Уралмаш" — адно з галоўных стратэгічных прадпрыемстваў РФ. Раней падобныя пажары з розных прычын узнікалі на іншых прадпрыемствах Расіі.
Ёсць звесткі, што насамрэч гарыць цэх па рамонце трансфарматараў ТАА "Энергатрансбуд". Кампанія займаецца вытворчасцю трансфарматараў, генератараў і іншага электраабсталявання.
![У Екацярынбургу вялікі пажар на прадпрыемстве](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Ury2.jpg.webp?itok=rA5riflF)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.