У Егіпце суд апраўдаў 4-гадовага хлопчыка, абвінавачанага ў дамагальніцтвах

У Егіпце суд апраўдаў 4-гадовага хлопчыка, абвінавачанага ў дамагальніцтвах

У Егіпце суд апраўдаў 4-гадовага хлопчыка, вучня пачатковай школы, абвінавачанага ў дамагальніцтвах. Ён пацалаваў сваю аднакласніцу, што абурыла яе бацьку, які не толькі размаўляў з бацькамі "зламысніка", але і звярнуўся ў паліцыю, а пасля з афіцыйнай скаргай у пракуратуру. Апошняя перадала справу з спецыяльны суд па дробных злачынствах.

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Бухейра на поўначы Егіпта ў канцы мінулага года. Суд не захацеў разглядаць справу 4-гадовага хлопчыка, заявіў, што гэта не яго юрысдыкцыя. Яе перадалі ў суд больш высокай інстанцыі ў горадзе Хоўш-Іса. Там справу разгледзелі, абвінавачанні прызналі неабгрунтаванымі, а хлопчыка — невінаватым.

Мясцовая прэса даведалася, што ў бацькі дзяўчынкі былі рознагалоссі з бабуляй хлопчыка, якая ўваходзіць у склад школьнага савета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі