У Дзяржынскім раёне перавярнуўся турыстычны аўтобус, ёсць ахвяры

Дзве жанчыны — грамадзянкі Беларусі і Расіі — загінулі ў аварыі ў Дзяржынскім раёне. На трасе Масква — Брэст перавярнуўся турыстычны аўтобус, які ехаў з расійскай сталіцы ў Нямеччыну. Паводле папярэдняй версіі, кіроўца не саўладаў з кіраваннем у складаных ўмовах надвор’я. Чацвёра чалавек шпіталізаваныя, адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане.

Паводле інфармацыі БелаПАН, у аўтобусе знаходзіліся 32 турысты з Нямеччыны, Расіі і Беларусі.

Плануецца, што ў бліжэйшы час яны працягнуць сваю паездку ў Нямеччыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі