У Джона Ленана з'явіўся свой кратэр

Адзін з месячных кратэраў атрымаў імя Джона Ленана. Пра гэта паведамляе часопіс Claccis Rock. Новая назва паглыблення, што знаходзіцца ў Возеры Cнабачання, была замацаваная Міжнароднай геаграфічнай месячнай супольнасцю. Дыяметр кратэра Джона Ленана складае шэсць кіламетраў, а глыбіня – 990 метраў. Кратэр можна разглядзець з Зямлі ў тэлескоп сярэдняй моцы.

Кратэр атрымаў імя Джона Ленана ў дзень народзінаў музыкі – 9-га кастрычніка.
Нагадаем, што не так даўно Міжнародная геаграфічная месячная супольнасць перайменавала адзін з кратэраў у гонар Майкла Джэксана.

Апроч кратэраў, названых у гонар вялікіх музыкантаў, на Месяцы ёсць паглыбленні з імёнамі Жуля Верна, Юлія Цэзара, Леанарда да Вінчы, Хрыстафора Калумба і іншых дзеячаў культуры і навукі.

Фота: www.wtv-zone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі