У Джасціна Тымберлэйка — новы кліп (глядзець)

Джасцін Тымберлэйк зняў кліп на песню “Take Back The Night” — прадвесніцу другой часткі дылогіі “The 20/20 Experience”

Першая пласцінка гэтай серыі ўбачыла свет ў леташнім сакавіку і парадавала прыхільнікаў трыма паспяховымі сінгламі. Выхад “The 20/20 Experience” запланаваны на 30 верасня.

Дарэчы, пласцінка ўжо паспела прынесці свае дывідэнды спеваку: яна стала самым запатрабаваным рэлізам першай паловы 2013 года і разыйшлася ў паўтара мільёна копій толькі ў ЗША. Да таго ж, альбом стаў сімвалам паспяховага вяртання Тымберлэйка на сцэну, бо ў 2000-х спявак быў сканцэнтраваны, у асноўным, на працы ў кіно.

У дадзены момант Джасцін Тымберлэйк знаходзіцца ў туры “Legends Of The Summer” разам з Jay-Z. Сольны тур музыкі па Амерыцы і Еўропе стартуе адразу пасля выхаду другой часткі “The 20/20 Experience”.

Фота: idolator.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі