У ДТЗ у Крупскім раёне загінуў кіроўца, пацярпела 5-гадовая дзяўчынка

У ДТЗ у Крупскім раёне загінуў кіроўца, пацярпела 5-гадовая дзяўчынка

У ДТЗ у Крупскім раёне загінуў кіроўца, пацярпела 5-гадовая дзяўчынка. Як інфармуе сайт sb.by са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці, у нядзелю ў 16:40 на 480-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі сутыкнуліся BMW і Nissan. 39-гадовы жыхар Мінска на BMW ехаў у бок расійскай мяжы і ў нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, яго аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу руху. Там і адбылося сутыкненне з Nissan, якім кіраваў 32-гадовы мінчук.

Загінуў кіроўца BMW. Шпіталізаваная дзяўчынка, якая ехала ў аўтамабілі Nissan на заднім сядзенні ў дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні і была прышпілена рамянём бяспекі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Адзначаецца, што на абодвух легкавіках устаноўленыя зімовыя шыны. Асфальт на трасе быў апрацаваны пясчана-салянай сумессю.

У ДТЗ у Крупскім раёне загінуў кіроўца, пацярпела 5-гадовая дзяўчынка
Фота: ДАІ Мінскай вобласці.
У ДТЗ у Крупскім раёне загінуў кіроўца, пацярпела 5-гадовая дзяўчынка
Фота: ДАІ Мінскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі