У ДТЗ на Вілейшчыне загінуў чатырохгадовы хлопчык

У ДТЗ на Вілейшчыне загінуў чатырохгадовы хлопчык

ДТЗ з трагічным вынікам адбылося ўвечары 3 чэрвеня ў Вілейскім раёне Міншчыны, паведамляе прэс-служба МУС.

У 19.20 каля вёскі Жары аўтамабіль "Форд", якім кіравала мінчанка, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. 

Пры здарэнні чатырохгадовы сын жанчыны, які ехаў у гэтым жа аўто, загінуў. Яе 11-гадовы сын быў шпіталізаваны ў лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі