У ДТЗ на праспекце Незалежнасці ў Мінску сутыкнуліся чатыры аўтамабілі

У ДТЗ на праспекце Незалежнасці ў Мінску сутыкнуліся чатыры аўтамабілі

Сур'ёзнае ДТЗ адбылося 17 студзеня каля 12-й гадзіны на праспекце Незалежнасці ў Мінску, піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Па звестках ДАІ, кіроўца Volkswagen Passat ехаў па праспекце з боку вуліцы Натуралістаў у напрамку вуліцы Філімонава. На заснежанай дарозе ён не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль выкінула на паласу сустрэчнага руху. Там Volkswagen сутыкнуўся з Peugeot. Ад удару "Пасат" адкінула на яшчэ адзін Volkswagen, а той, у сваю чаргу, урэзаўся ў Honda.

Паведамляецца, што пацярпелых пры аварыі няма. На Volkswagen Passat, які стаў прычынай ДТЗ, былі зімовыя шыны, кіроўца мае стаж 25 гадоў. Мужчына паведаміў, што ехаў з хуткасцю каля 60 км/гадз.

Пазней на таксама на праспекце Незалежнасці, але ўжо каля Усходніх могілак адбылася яшчэ адна аварыя, піша БЕЛТА. Па праспекце ў напрамку МКАД з боку вуліцы Кірылы Тураўскага ехала жанчына на Citroen. Аўтамабіль рухаўся ў крайняй левай паласе. Кіроўца не справілася з кіраваннем з-за непагадзі. Машыну павяло і выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе яна ўрэзалася ў Volkswagen. Кіроўцу Volkswagen даставілі ў лякарню з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені і пералом надкаленніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі