У Драгічынскім раёне з-за прарыву трубаправода разлілася нафта

У Драгічынскім раёне ў выніку прарыву нафтаправода адбылася ўцечка нафты. Здарэнне адбылося ў сераду недалёка ад вёскі Імянін.
У выніку аварыі на ўзаранае поле выцекла прыблізна 100 кубаметраў сырой нафты.

Акрамя таго, нафта трапіла ў меліярацыйны канал на адлегласці прыкладна 180 м ад месца аварыі.

Далейшае распаўсюджванне плямы ратавальнікі перакрылі пясчанымі дамбамі.

У ліквідацыі наступстваў аварыі задзейнічана 25 чалавек і 17 адзінак тэхнікі. Прычына аварыі ўстанаўліваецца.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі