Вы тут

У Чэхіі ў спрынце Сола заняла 37-е месца, Крыўко — 70-е

На агнявым рубяжы / twitter.com/IBU_WC

5 сакавіка ў Чэхіі стартаваў чарговы этап Кубка свету па біятлоне. Спрынтарскую гонку на 7,5 км выйграла немка Дэнізэ Херман. Найлепшая з беларусак Ганна Сола заняла 37-е месца, на двух агнявых рубяжах у яе было 3 (2+1) промахі, лідару яна саступіла больш за дзве хвіліны. Алена Кручынкіна з 4 (2+2) промахамі была толькі 42-я. Пры гэтым яна паказала 6-ы лыжны ход! Ірына Крыўко зноў расчаравала — 70-е месца, 4 (1+3) промахі, больш за тры хвіліны прайграна лідару. Ірына Кручынкіна заняла 71-е месца сярод 98 удзельніц, у яе таксама 4 (2+2) промахі на агнявых рубяжах.

У пятніцу, 6 сакавіка, пройдзе спрынтарская гонка ў мужчын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.