У чацвер у Беларусі прагназуюць моцны парывісты вецер

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 5 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія ападкі — снег, мокры снег, удзень — з дажджом. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, удзень у асобных раёнах — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць -5...+1 градус. Удзень прагназуецца ад +1 градуса па паўночным усходзе да +10 градусаў па захадзе Беларусі.

У пятніцу, 6 сакавіка, уначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе краіны ўначы і зранку пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны, уначы месцамі па ўсходзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Пры праясненнях па поўначы краіны чакаецца да 10 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад 0 градусаў па ўсходзе да +10 па паўднёвым захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.