У чацвер у Беларусі будзе цёпла, але з дажджамі і навальніцамі

У чацвер у Беларусі будзе цёпла, але з дажджамі і навальніцамі

У бліжэйшыя суткі, 16 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай сіноптыкі прадказваюць месцамі слабы туман.

Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 21-27 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі