У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы
![Ранішні туман](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/people-2569742_1280.jpg.webp?itok=d5VNaZyE)
Ранішні туман / pixabay.com
У чацвер, 22 лютага, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі — пераважна дажджы (уначы — з мокрым снегам). Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман у асобных раёнах, пра галалёдзіцу, якая захаваецца месцамі на дарогах і слабы галалёд.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (на захадзе — да +5, у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад +1 на паўночным усходзе нашай краіны да +9 на поўдні і захадзе (у сталіцы — 3-5 цяпла).
![У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Oc6KS4M4gZ4.jpg.webp?itok=EIjVuMO4)
vk.com/belgidromet
![У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/pPsIK_duPT0.jpg.webp?itok=p_4syC1z)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.