У цэнтры Мінску абарвалася тралейбусная лінія

У цэнтры Мінску абарвалася тралейбусная лінія

Сур'ёзная аварыя адбылася ў цэнтры Мінска каля 7:00. На скрыжаванні вуліц Ленінградскай і Бабруйскай каля чыгуначнага вакзала абарвалася тралейбусная лінія. Пры гэтым ледзь не паваліўся адзін са слупоў. На месцы аварыі працавалі рамонтныя брыгады. 

Як інфармуе "Мінсктранс", у выніку аварыі тралейбусы маршрутаў №№3, 16, 30 рухаліся да разваротнага кальца "Фабрыка "Камунарка", тралейбусы №№5, 6, 20 ішлі па вуліцах Маякоўскага, Аранскай, Партызанскім праспекце, вуліцах Кашавога і Дзянісаўскай. Аўтобус маршруту №79 быў пушчаны па вуліцы Бабруйскай, праспекце Незалежнасці, вуліцы Свярдлова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі