У цэнтры Мінска сутыкнуліся таксоўка і маршрутка, ёсць пацярпелыя
![На месцы аварыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/marsz1.jpg.webp?itok=TP0ne-70)
На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/
У цэнтры Мінска сутыкнуліся таксоўка і маршрутка. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 13:10 на скрыжаванні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай. Паводле папярэдняй інфармацыі, нешта адцягнула ўвагу 48-гадовага кіроўцы Volkswagen і ён "здзейсніў наезд на маршрутны транспартны сродак, які спыніўся" перад ім.
Траўмы атрымалі два пасажыры таксоўкі, іх завезлі ў медустанову.
![У цэнтры Мінска сутыкнуліся таксоўка і маршрутка, ёсць пацярпелыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Marsz2.jpg.webp?itok=Zed9A9IY)
![У цэнтры Мінска сутыкнуліся таксоўка і маршрутка, ёсць пацярпелыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Marsz3.jpg.webp?itok=27vS-NUM)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.