У цэнтры Мінска МАЗ сутыкнуўся з Hyundai

У цэнтры Мінска МАЗ сутыкнуўся з Hyundai

ДТЗ з удзелам МАЗа і джыпа Hyundai адбылося ў Мінску ўдзень 18 лютага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на АДАІ Маскоўскага раёна сталіцы.

Інцыдэнт здарыўся на праспекце Дзяржынскага. Грузавік, за рулём якога быў 35-гадовы кіроўца, ехаў у бок плошчы Багушэвіча па другой паласе. Мужчына спрабаваў заехаць на будаўнічую пляцоўку. Пры гэтым яго аўтамабіль сутыкнуўся з джыпам Hyundai, які ехаў адначасова ў трэцяй паласе.

Пры сутыкненні легкавік вылецеў на жалезабетонны раздзяляльны блок. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі