У цэнтры Мінска фасады дамоў "зачысцяць" ад кандыцыянераў

У цэнтры Мінска фасады дамоў "зачысцяць" ад кандыцыянераў

У Мінску на наступным тыдні масава дэмантуюць кандыцыянеры і спадарожнікавыя антэны з фасадаў будынкаў, размешчаных на цэнтральных вуліцах і плошчах. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч. Паводле чыноўніка, гаворка ідзе пра абсталяванне, пастаўленае незаконна. Гэта ржавыя прыборы, якія псуюць выгляд горада, а таксама прылады на фасадах цэнтральных вуліц, дзе гэта недапушчальна.

Гарадскія ўлады абяцалі ўпарадкаваць размяшчэнне кандыцыянераў і спадарожнікавых антэнаў яшчэ ў пачатку вясны. Цяпер спіс вуліц, дзе нельга іх ставіць, удакладнілі. Яго можна знайсці на сайце адміністрацыі Цэнтральнага раёна. Гэта пераважна цэнтральная частка горада, а таксама будынкі, аднесеныя да гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

З пачатку вясны дэмантавалі болей за 100 кандыцыянераў, прычым большую частку абсталявання ўладальнікі прыбралі самі пасля праведзеных размоваў. У якасці альтэрнатывы прапаноўвалася перанесці кандыцыянеры на дахі і ў прыямкі (слыхавыя вокны ў падвалах). Юрыдычным асобам прапаноўвалі варыянты дэкаравання кандыцыянераў.

На наступным тыдні абсталяванне пачнуць дэмантаваць прымусова ў тых уласнікаў, якія не зрабілі гэтага самастойна. Пасля ім выставяць рахунак за дэмантажныя працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі