У цэнтры Мінска бабуля з 1,63 праміле алкаголя трапіла ў ДТЗ з двума ўнукамі
У цэнтры Мінска, побач з будынкам, у якім некалі працаваў "Данькофф клуб", п'яная бабуля ўчыніла ДТЗ на аўтамабілі з двума ўнукамі. Рухаючыся па вузкай вуліцы Мяснікова ў напрамку Нямігі, яна зачапіла прыпаркаваную машыну Mitsubishi.
"Кіроўца — 57-гадовая жанчына — ехала на аўтамабілі Suzuki з боку вуліцы Берсана ў напрамку Нямігі. На заднім сядзенні ў дзіцячых крэслах яна перавозіла сваіх унукаў, якім на выгляд якім 5-7 гадоў", — распавяла агенцтву БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Маскоўскага раёна Мінска Любоў Трапашка.
Фота: БелТА
У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Агляд паказаў 1,63 праміле алкаголю ў крыві кіроўцы. Дама патлумачыла супрацоўнікам ДАІ, што за гадзіну да паездкі выпіла чарку хатняй настоечкі.