У цэнтры Мінска 24 снежня забароняць паркоўку

У цэнтры Мінска 24 снежня забароняць паркоўку

Паркоўка транспарту ў цэнтры Мінска 24 снежня будзе забароненая. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы. Забарона распаўсюджваецца на вуліцы Інтэрнацыянальную і Энгельса, а таксама на стаянку на плошчы Свабоды ля гарадской Ратушы.

У гэтым раёне з 7.00 да 14.00 у чацвер будуць праводзіць святочныя мерапрыемствы для дзяцей. Таксама ў ДАІ нагадваюць, што аўтамабілі парушальнікаў могуць адбуксаваць эвакуатарам. 

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю падчас выбару месца для спынення і стаянкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі