Стравы з беларускімі назвамі з'явіліся ў меню сеткі рэстаранаў "КСБ Віктары рэстараны", заўважыў фуд-блогер "Мерзкий Кокобай". Пад гэтым брэндам працуюць былыя рэстараны "МакДональдс".
Гэта бургер "Шляхецкі" з квашанай капустай і плаўленым сырам, а таксама бургер "Панскі" з кавалчкам памідора і свежай салатай. Таксама ў меню з'явіліся "Духмяная бульба фры" і новыя гарачыя напоі — "Узвар з журавінамі" і "Узвар з абляпіхай".