У Быхаве выпускаюць “вегетарыянскі” боршч, у якім ёсць сала (фота)

У Быхаве выпускаюць “вегетарыянскі” боршч, у якім ёсць сала (фота)

У сталічных крамах у продажы з’явіўся вегетарыянскі боршч вытворчасці быхаўскага кансервавага завода. Аднак вегетарыянцаў гэта не ўзрадавала. Рэч у тым, што ў складзе прадукту ёсць свіны тлушч. Вегетарыянцы абурыліся і палічылі гэта ўвядзеннем ў зман пакупнікоў, піша Onliner.by

Прадпрыемстве заявілі, што такі боршч яны робяць яшчэ з савецкіх часоў і пакупнікам ён падабаецца. Рэцэптуру распрацоўвала Акадэмія навук і яны адпавядае ГОСТу і СТБ. У гэтым рэцэпце дазваляецца выкарыстанне свінога або ялавічнага тлушчу. Таксама на заводзе запэўнілі, што калі будзе замова зрабіць боршч на раслінным тлушчы, то яго зробяць, аднак “народ больш любіць на жывёльных тлушчах”.

Фота: Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі