У Бярозе кіроўца пакінуў без даху над галавой дзве сям'і

У Бярозе кіроўца пакінуў без даху над галавой дзве сям'і, праламіўшы сцены іх дамоў. На шчасце, у аварыі ніхто сур'ёзна не пацярпеў. Дасталася толькі аднапавярховаму драўлянаму будынку. Дваццацідвухгадовы хлопец рабіў паварот на адной з цэнтральных вуліц райцэнтра, не здолеў утрымаць руль і на вялікай хуткасці ўехаў у дом. Паведамляе карэспандэнт Аляксей Мурланаў:

"Ад моцнага ўдару у сцяне атрымалася вялікая дзірка, а сама яна нахілілася. Міліцыянты, што прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што кіроўца ў нецвярозым стане. Ён растлумачыў, што ўжываў алкаголь дзень таму, а пах пакуль не паспеў выйсці з арганізму".

Камісія жыллёвага сервісу ўстанавіла, што жыць у доме нельга. Людзей на час рамонту перасялілі ў інтэрнат.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст