У Брэсце ў бальніцы памёр ад пнеўманіі 18-гадовы дэсантнік

У Брэсце ў бальніцы памёр ад пнеўманіі 18-гадовы дэсантнік

У Брэсце ў бальніцы памёр ад пнеўманіі 18-гадовы дэсантнік Аляксей Апякун. Здарылася гэта 30 чэрвеня, інфармуе партал tut.by. Ён быў прызваны ў Гродне, служыў у 38-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе. У бальніцу маладога чалавека прывезлі пасля таго, як у яго паднялася тэмпература. Медыкі, нягледзячы на ўсе намаганні, выратаваць хлопца не змаглі, дэсантнік памёр у той жа дзень. У Мінабароны пацвердзілі, што паводле папярэдняга дыягназу ў вайскоўца была пнеўманія. УСК па Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце смерці дэсантніка.

Вядома, што Аляксей Апякун вельмі хацеў служыць менавіта ў дэсантных войсках. Падчас службы на здароўе ён не скардзіўся. Нядаўна тэлефанаваў сваякам і казаў, што было спякотна і пасля бегу ім дазволілі купацца ў халоднай вадзе.

У Брэсце ў бальніцы памёр ад пнеўманіі 18-гадовы дэсантнік
Фота з сацсетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі