У Брэсце сёння святкуюць Дзень горада

26 ліпеня жыхары Брэста святкуюць Дзень горада. Святочныя мерапрыемствы пачаліся на плошчы Леніна з марш-парада духавых аркестраў і канцэрта народнага эстраднага гурта "Маленькі прынц", пасля чаго адбылася афіцыйныя цырымонія адкрыцця Дня горада.
Святочныя гулянні пройдуць у гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая, а таксама ў некалькіх буйных мікрараёнах абласнога цэнтра. Будуць арганізаваны розныя конкурсы, выставы, свята марожанага, а таксама парад нявест з удзелам каля 40 дзяўчат.

Увечары на пляцоўцы каля вяслярнага канала адбудзецца канцэрт "velcom — Брэсту" з удзелам “Сярогі”, гурта "Дразды" і іншых папулярных выканаўцаў. У 22.30 адбудзецца святочны феерверк. Завершацца святкаванні раніцай 28 ліпеня ўскладаннем кветак да помніка "Вызваленне" на плошчы Свабоды і Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі