У Брэсце прайшоў флэш-моб, прысвечаны каханню
Флэш-моб, прысвечаны каханню, прайшоў учора ў Брэсце. Увечары каля 200 хлопцаў і дзяўчат сабраліся на прыпынку грамадскага транпарту "Цэнтральны ўнівермаг" і ў азначаны час пачалі цалавацца. Да іх пачалі далучацца і некаторыя мінакі.
Праз гадзіну тыя ж маладыя людзі правялі флэш-моб у іншым раёне горада. Яны адначасова адкрылі больш 200 парасонаў на вуліцы Савецкай.
Як удалося высветліць, арганізатары флэш-моба вучацца ў мясцовым дзяржуніверсітэце. Па іх словах, падобныя акцыі адбываюцца ў Брэсце амаль кожны тыдзень і збіраюць усё больш моладзі.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст